Германія. Піраты-антысеміты
Скандалам закончыўся быццам асуджаны на трыумф з’езд нямецкай Партыі піратаў. Нагадаем, што піраты як партыя першапачаткова ўзніклі ў Швецыі на хвалі пратэстаў моладзі супраць законаў, якія забараняюць карыстацца кантрафактнай лічбавай прадукцыяй, спампаванай з інтэрнэту. Масы ініцыятыву актыўна падтрымалі. На апошніх чэрвеньскіх выбарах у парламент ЕС шведскія піраты атрымалі 7 працэнтаў галасоў і адзін дэпутацкі мандат. Гэта адразу ж натхніла іх саюзнікаў па ўсёй Еўропе актывізавацца. Асабліва ў ФРГ, якая ўжо зараз жыве восеньскімі выбарамі ў Бундэстаг.
Скандалам закончыўся быццам асуджаны на трыумф з’езд нямецкай Партыі піратаў. Нагадаем, што піраты як партыя першапачаткова ўзніклі ў Швецыі на хвалі пратэстаў моладзі супраць законаў,
якія забараняюць карыстацца кантрафактнай лічбавай прадукцыяй, спампаванай з інтэрнэту. Масы ініцыятыву актыўна падтрымалі. На апошніх чэрвеньскіх выбарах у парламент ЕС шведскія піраты атрымалі 7
працэнтаў галасоў і адзін дэпутацкі мандат. Гэта адразу ж натхніла іх саюзнікаў па ўсёй Еўропе актывізавацца. Асабліва ў ФРГ, якая ўжо зараз жыве восеньскімі выбарамі ў Бундэстаг. На выбарах у
парламент ЕС чэрвені мясцовыя піраты мелі 1 працэнт. Нядрэнная лічба, каб замахнуцца на ўсе пяць працэнтаў, патрэбных для праходу ў парламент. 5–6 ліпеня карсары правялі свой сход у
Гамбургу, які выклікаў вялікую цікавасць СМІ і грамадскасці. Аднак ужо на наступны дзень планы піратаў аказаліся пшыкам. У кіраўніцтва партыі быў абраны блогер пад мянушкай Бадо, які, як стала вядома
на наступны дзень, на сваім блогу напісаў, што Халакост — гэта лухта. Звычайна за піратаў галасуюць людзі левых поглядаў. Таму нядзіўна, што давер да піратаў у выбаршчыкаў рэзка скараціўся.
Каб выратаваць сітуацыю, кіраўніцтва партыі патрабавала ад Бадо растлумачыць сваю пазіцыю. Аднак вельмі сумнеўна, што пасля гэтай непрыемнай гісторыі Партыя піратаў зможа вярнуць сябе сімпатыі
выбарцаў.
Па матэрыялах “Тageszeitung (Германія)