Германія. Піраты супраць піратак
У Партыі піратаў, якая аб’ядноўвае праціўнікаў аўтарскага права на распаўсюд лічбавай інфармацыі ў інтэрнэце і на кампутарныя праграмы, выспявае новы скандал. Гэта партыя атрымала два мандаты ў Еўрапарламент ад Швецыі. У Германіі яна набрала больш за два працэнты галасоў на мінулых выбарах у Бундэстаг. Для арганізацыі, якая была заснаваная толькі год таму, гэта добры вынік. За год у партыю запісалася да 12 тысяч чалавек. Аднак не ўсё так проста ў асяроддзі «піратаў».
У Партыі піратаў, якая аб’ядноўвае праціўнікаў аўтарскага права на распаўсюд лічбавай інфармацыі ў інтэрнэце і на кампутарныя праграмы, выспявае новы скандал. Гэта партыя атрымала два
мандаты ў Еўрапарламент ад Швецыі. У Германіі яна набрала больш за два працэнты галасоў на мінулых выбарах у Бундэстаг. Для арганізацыі, якая была заснаваная толькі год таму, гэта добры вынік. За год
у партыю запісалася да 12 тысяч чалавек. Аднак не ўсё так проста ў асяроддзі «піратаў». Адна з актывістак, студэнтка філасофіі Лена Сімон (Lena Simon) заявіла, што жанчыны не маюць
у партыі ніякіх правоў. Больш таго, мужчыны-лідэры, па яе словах, глядзяць на сябровак па партыі як на сексуальных партнёраў. Каб абараніць свае правы, яна заклікала стварыць фракцыю
«Піраткі», якая будзе змагацца з мужчынскім дамінаваннем у партыі. Старшыня берлінскай секцыі партыі, каментуючы ініцыятыву Лены, заявіў, што ніякай дыскрымінацыі жанчын сярод
«піратаў» няма. Ён нагадаў, што жанчыны-піраты ўзначальваюць тры зямельных секцыі. Увогуле, кіраўнікі кажуць, што Лена — «засланы казачок» з адной са
старых нямецкіх левых партый. Старыя левыя, па іх словах, зайздросцяць папулярнасці Партыі піратаў сярод моладзі і прыдумваюць розныя правакацыі, каб раскалоць іх шэрагі.
Па матэрыялах Taheszeitung (Германія)