Германія. Тэрарысты склалі зброю

Восем гадоў таму ў крымінальных хроніках з’явілася тэрарыстычныя арганізацыя «Вайсковая група». Мелася на ўвазе група левых радыкалаў, якія займаліся падпаламі розных
дзяржаўных устаноў і нападамі на іх супрацоўнікаў. У сваіх заявах яны абяцалі, што будуць нішчыць дзяржаўную нерухомасць і збіваць функцыянераў да таго самага дня, пакуль Германія не стане
сацыялістычнай рэспублікай саветаў. Паліцыя арыштавала частку экстрэмістаў, аднак некаторыя актывісты да гэтага часу гуляюць на волі.

Восем гадоў таму ў крымінальных хроніках з’явілася тэрарыстычныя арганізацыя «Вайсковая група». Мелася на ўвазе група левых радыкалаў, якія займаліся падпаламі розных дзяржаўных устаноў і нападамі на іх супрацоўнікаў. У сваіх заявах яны абяцалі, што будуць нішчыць дзяржаўную нерухомасць і збіваць функцыянераў да таго самага дня, пакуль Германія не стане сацыялістычнай рэспублікай саветаў. Паліцыя арыштавала частку экстрэмістаў, аднак некаторыя актывісты да гэтага часу гуляюць на волі. І вось зараз нечакана пракуратура атрымала ліст ад сяброў «Вайсковай групы», якія пішуць, што прыпыняюць тэрарыстычную актыўнасць. Сваё рашэнне аўтары тлумачаць тым, што гвалт — гэта дрэнна. Пракуратура заяву тэрарыстаў вітала, аднак следства па «Вайсковай групе» пакуль не прыпыніла. Застаецца дадаць, што ў прэсе былі артыкулы пра тое, што ядро групы складаюць былыя супрацоўнікі ўсходненямецкай службы бяспекі.

Па матэрыялах «Tageszeitung» (Германія)

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,
Больш цікавага на «Новым Часе»: