Германія. Васьміног-антысеміт
Нямецкая партыя піратаў спрабуе даказаць, што яна не мае нічога агульнага з нацыстамі. Усё пачалося з таго, што піраты як партыя карыстальнікаў сеціва асудзілі прыняты ў Брусэлі закон Acta, які ахоўвае аўтарскае права і далучыліся да кампаніі пратэсту. Для гэтага былі надрукавана шэраг плакатаў. У тым ліку і з выявай васьмінога (сімвал Acta), які сваімі шчупальцамі ахоплівае зямны шар. Аказваецца, што гэта выява васьмінога — копія вядома малюнку з газеты «Sturmer» — самага бруднага антысеміцкага лістка ў Трэцім рэйху.
Нямецкая партыя піратаў спрабуе даказаць, што яна не мае нічога агульнага з нацыстамі. Усё пачалося з таго, што піраты як партыя карыстальнікаў сеціва асудзілі прыняты ў Брусэлі закон Acta, які
ахоўвае аўтарскае права і далучыліся да кампаніі пратэсту. Для гэтага былі надрукавана шэраг плакатаў. У тым ліку і з выявай васьмінога (сімвал Acta), які сваімі шчупальцамі ахоплівае зямны шар.
Аказваецца, што гэта выява васьмінога — копія вядома малюнку з газеты «Sturmer» — самага бруднага антысеміцкага лістка ў Трэцім рэйху. З той папраўкай, што
васьміног у «Sturmer» намаляваны з зоркай Давіда, што павінен сімвалізаваць сусветную яўрэйскую змову. Цяпер усе думаюць, навошта «аранжавыя» (партыйны колер
піратаў) выкарыстоўваюць напрацоўкі прапаганды нацыстаў? Тым больш, што васьміног — вельмі любімая немцамі жывёла. Краіна дасюль не забыла васьмінога Паўля, які прадказваў вынікі матчаў
падчас чэмпіянату свету па футболу.
Паводле нямецкай прэсы