Менавіта так сцвярджаюць тры палітычных фармацыі — партыя “Партыя (палітычна-сатырычны праект на базе гумарыстычнага часопіса “Titanik, сябры якога
патрабуюць аднаўлення берлінскай сцяны), партыя пенсіянераў “Сівыя і ліберальны Свабодны саюз. Усе тры партыі не былі дапушчаныя да ўдзелу ў выбарах 27 верасня, што і дае ім
падставы патрабаваць адмяніць вынікі галасавання. Свабодны саюз пайшоў яшчэ далей. Яго кіраўніцтва будзе патрабаваць прыцягнуць сяброў Цэнтральнага выбаркаму да крымінальнай адказнасці. У выпадку,
калі суд стане на бок істца, як кажуць у Свабодным саюзе, парламент будзе вымушаны прагаласаваць за новыя пазачарговыя выбары. Аднак такі сцэнар малаверагодны. Нават самі пакрыўджаныя прызнаюць, што
не мелі ніякіх шансаў набраць 5 працэнтаў галасоў электарату, каб трапіць у Бундэстаг. Яны папросту лічаць, што іх адсутнасць у бюлетэні з’яўляецца парушэннем фундаментальных асноў
дэмакратыі. Увогуле, сярод малых партый на апошніх выбарах лепш за ўсіх паказала сябе Партыя піратаў, якая выступае супраць аўтарскага права на інфармацыю ў сеціве. Партыя піратаў атрымала два
працэнты.
Па матэрыялах “Tageszeitung (Германія)
Германія. Выбары ў Бундэстаг былі фальсіфікаваныя
- Замежжа
- 13-10-2009
Менавіта так сцвярджаюць тры палітычных фармацыі — партыя “Партыя (палітычна-сатырычны праект на базе гумарыстычнага часопіса “Titanik, сябры якога
патрабуюць аднаўлення берлінскай сцяны), партыя пенсіянераў “Сівыя і ліберальны Свабодны саюз. Усе тры партыі не былі дапушчаныя да ўдзелу ў выбарах 27 верасня, што і дае ім
падставы патрабаваць адмяніць вынікі галасавання. Свабодны саюз пайшоў яшчэ далей. Яго кіраўніцтва будзе патрабаваць прыцягнуць сяброў Цэнтральнага выбаркаму да крымінальнай адказнасці.
Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!
Больш цікавага на «Новым Часе»: