Германія. Вялікая кааліцыя вяртаецца?
Сацыял-дэмакратычны бургамістр Берліна Клаус Воверайт заявіў пра правал перамоваў з Зялёнымі наконт стварэння сумеснага ўраду. Такая кааліцыя таксама павінна была акрэсліць намер абедзвюх партый стварыць агульны федэральны ўрад пасля выбараў у Бундэстаг у 2013 годзе. Аднак у выніку міжпартыйныя кансультацыя праваліліся. Вядома, што бакі пасварыліся наконт праекту будаўніцтва аўтабана, супраць якога выступаюць эколагі. Так ці інакш, цяпер Воверайт павінен шукаць новага партнёра. Выбар невялікі: акрамя Зялёных патрэбную колькасць мандатаў могуць даць толькі хрысціянскія дэмакраты.
Сацыял-дэмакратычны бургамістр Берліна Клаус Воверайт заявіў пра правал перамоваў з Зялёнымі наконт стварэння сумеснага ўраду. Такая кааліцыя таксама павінна была акрэсліць намер абедзвюх партый
стварыць агульны федэральны ўрад пасля выбараў у Бундэстаг у 2013 годзе. Аднак у выніку міжпартыйныя кансультацыя праваліліся. Вядома, што бакі пасварыліся наконт праекту будаўніцтва аўтабана,
супраць якога выступаюць эколагі. Так ці інакш, цяпер Воверайт павінен шукаць новага партнёра. Выбар невялікі: акрамя Зялёных патрэбную колькасць мандатаў могуць даць толькі хрысціянскія дэмакраты.
Як піша прэса, такая схема падрывае давер паміж Зялёнымі і эсдэкамі ў кантэксце выбараў 2013 года. Такім чынам, не выключана, што Германіяй праз два гады зноў будзе кіраваць “вялікая
кааліцыя.
Паводле нямецкай прэсы