Германія: За адмаўленне камер — у камеру

Германія распачала крымінальную справу супраць скандальнага святара Рычарда Вільсана. Падстава — ягоныя заявы наконт таго, што яўрэі не былі ахвярамі газавых камер у часы другой сусветнай вайны. Менавіта такую заяву 69-гадовы святар зрабіў у мінулым годзе ў інтэрв’ю шведскаму каналу падчас семінару, які адбываўся пад Мюнхенам. Адпаведна нямецкім законам, адмаўленне Халакосту лічыцца крымінальным злачынствам. Міністр юстыцыі ФРГ Брыгіта Цыпрэс афіцыйна заявіла пра распачынанне крымінальнай справы супраць антысеміта.

Германія распачала крымінальную справу супраць скандальнага святара Рычарда Вільсана. Падстава — ягоныя заявы наконт таго, што яўрэі не былі ахвярамі газавых камер у часы другой сусветнай вайны. Менавіта такую заяву 69-гадовы святар зрабіў у мінулым годзе ў інтэрв’ю шведскаму каналу падчас семінару, які адбываўся пад Мюнхенам. Адпаведна нямецкім законам, адмаўленне Халакосту лічыцца крымінальным злачынствам. Міністр юстыцыі ФРГ Брыгіта Цыпрэс афіцыйна заявіла пра распачынанне крымінальнай справы супраць антысеміта. Адпаведна еўрапейскім законам, паліцыя Брытаніі, дзе жыве Вільсан пасля яго дэпартацыі з Аргенціны, павінна арыштаваць падазраванага ў злачынстве. Між тым, на мінулым тыдні святар публічна папрасіў прабачэння за свае антысеміцкія заявы, аднак было ўжо занадта позна.

Па матэрыялах «Guardian» (Вялікабрытанія)