Германія. За права піць піва ў метро
Грамадскасць Гамбургу пратэстуе супраць пастановы мясцовага Verkehrsverbund (кіраванне транспартам), адпаведна якой забараняецца піць у гарадскіх аўтобусах, метро алкагольныя напоі. Парушальнікі мусяць заплаціць штраф памерам у 40 еўра. Рашэнне было прынятае месяц таму і, на думку ініцыятараў, цалкам сябе апраўдала. На транспартных лініях стала менш выпадкаў атак п’яных пасажыраў на цвярозых. Публіка, аднак, не думае, што гэта пазітыўная рэформа. Сярод нямецкіх рабочых вельмі папулярна піць у транспарце пасля цяжкага працоўнага дня. З часам моду падхапіла моладзь.
Грамадскасць Гамбургу пратэстуе супраць пастановы мясцовага Verkehrsverbund (кіраванне транспартам), адпаведна якой забараняецца піць у гарадскіх аўтобусах, метро алкагольныя напоі. Парушальнікі
мусяць заплаціць штраф памерам у 40 еўра. Рашэнне было прынятае месяц таму і, на думку ініцыятараў, цалкам сябе апраўдала. На транспартных лініях стала менш выпадкаў атак п’яных пасажыраў на
цвярозых. Публіка, аднак, не думае, што гэта пазітыўная рэформа. Сярод нямецкіх рабочых вельмі папулярна піць у транспарце пасля цяжкага працоўнага дня. З часам моду падхапіла моладзь. Нічога
дзіўнага, што ў інтэрнэце ўзнікла грамадзянская ініцыятыва супраць забароны алкаголю на транспарце. У сеці Facebook яе сябрамі з’яўляюцца больш за 5 тысяч чалавек. Між тым, Verkehrsverbund
не разумеюць матываў пратэсту. На іх думку, у Гамбургу ўсё яшчэ занадта ліберальна. Напрыклад, у зямлі Ніжні Рэйн — Вестфалія лічыцца парушэннем нават есці нешта ў метро. Гэта цягне за сабою
штраф.
Паводле нямецкай прэсы