Германія. Занадта шмат радыкалізму

Цікавыя наступствы меў сход нямецкай Партыі левых, які адбыўся тыдзень таму. На ім была прынята праграма да выбараў у бундэстаг, прызначаных на восень. Праграму можна назваць не проста радыкальнай, а суперрадыкальнай. Так, левыя ў выпадку прыходу да ўлады збіраюцца распусціць NАТО, нацыяналізаваць усе прыватныя банкаўскія ўстановы, павялічыць сацыяльныя праграмы. “Праз чатыры гады сацыялізму ў Германіі, натуральна, не будзе, аднак мы можам трывала стаяць на шляху да сацыялізму, — пракаментаваў сэнс праграмы адзін з галоўных апаратчыкаў левых.

Цікавыя наступствы меў сход нямецкай Партыі левых, які адбыўся тыдзень таму. На ім была прынята праграма да выбараў у бундэстаг, прызначаных на восень. Праграму можна назваць не проста радыкальнай, а суперрадыкальнай. Так, левыя ў выпадку прыходу да ўлады збіраюцца распусціць NАТО, нацыяналізаваць усе прыватныя банкаўскія ўстановы, павялічыць сацыяльныя праграмы. “Праз чатыры гады сацыялізму ў Германіі, натуральна, не будзе, аднак мы можам трывала стаяць на шляху да сацыялізму, — пракаментаваў сэнс праграмы адзін з галоўных апаратчыкаў левых. Дададзім, што праграма забараняе будучым дэпутатам ад партыі весці якія б тое ні было перамовы пра кааліцыі з іншымі партыямі, калі апошнія не згодныя са згаданымі вышэй пунктамі. Аднак замест таго, каб цэментаваць партыйныя шэрагі напярэдадні кампаніі, праграма выклікала разброд. Шмат хто лічыць яе папулісцкай хаця б з-за абяцанняў узняць мінімальны заробак і аказаць дапамагу па беспрацоўю. Не гаворачы ўжо пра забарону весці перамовы пра кааліцыі, што пазбаўляе партыю шанцаў удзельнічаць ва ўрадзе (рэйтынг левых 7–8 працэнтаў). Толькі за адзін тыдзень з партыі выйшлі дзве значныя фігуры: Карл Вексельберг, банкаўскі эксперт левых, і Сільвія-Івона Каўфман, дэпутат еўрапарламенту. Сільвія-Івона, акрамя таго, падала заяву на ўступленне ў шэрагі сацыял-дэмакратаў — іх лідэр ужо публічна вітаў пераход дэпутаткі ў свой лагер. Карлу не падабаюцца нерэальныя эканамічныя прапановы.


Па матэрыялах “Tageszeitung (Германія)