Грэцыя. Канстанцінопаль — грэкам

Нягледзячы на крызіс, грэкі-нацыяналісты не забылі адзначыць дату 23 мая. У гэты дзень у далёкім 1453 годзе падчас абароны Канстанцінопаля ад туркаў загінуў апошні візантыйскі імператар Канстанцін XI. Цяпер гэты дзень лічыцца днём барацьбы грэкаў за вяртанне ў склад Грэцыі Канстанцінопаля, які туркі, як вядома, перайменавалі ў Стамбул. 23 мая каля тысячы сяброў «Арганізацыі нацыянальнай памяці» сабраліся каля помніка імператару Канстанціну ў Афінах, каб патрабаваць аднаўлення гістарычнай справядлівасці.

Нягледзячы на крызіс, грэкі-нацыяналісты не забылі адзначыць дату 23 мая. У гэты дзень у далёкім 1453 годзе падчас абароны Канстанцінопаля ад туркаў загінуў апошні візантыйскі імператар Канстанцін XI. Цяпер гэты дзень лічыцца днём барацьбы грэкаў за вяртанне ў склад Грэцыі Канстанцінопаля, які туркі, як вядома, перайменавалі ў Стамбул. 23 мая каля тысячы сяброў «Арганізацыі нацыянальнай памяці» сабраліся каля помніка імператару Канстанціну ў Афінах, каб патрабаваць аднаўлення гістарычнай справядлівасці. Праўда, выступоўцы прызнавалі, што змена межаў з Турцыяй — справа нялёгкая і патрабуе шмат часу. Таму на гэтым этапе яны будуць задаволеныя, калі ўрад будзе больш жорсткім адносна эмігрантаў з ісламскіх краін. Зараз нацыяналісты ахвотна спекулююць на смерці 44-гадовага грэка, якога эмігранты з Пакістану закалолі нажамі, каб забраць камеру, з дапамогай якой той збіраўся здымаць вяселле сваёй дачкі. Акцыя за вяртанне Канстанцінопаля закончылася маршам па цэнтры сталіцы.
Па матэрыялах польскай прэсы