Грузія. Армянская дыяспара не будзе скідаць прэзідэнта

Грамадзяне Грузіі армянскага паходжання прынялі рашэнне адкласці свой кангрэс, які быў першапачаткова прызначаны на 9 красавіка. Прычына ў тым, што кангрэс, удзельнікамі якога павінны стаць галоўным чынам прадстаўнікі грамадзянскіх арганізацый раёну Джавакха (тут пераважна жывуць этнічныя армяне), мусіў адбыцца ў той жа дзень, калі апазіцыя планавала па ўсёй Грузіі акцыі за дастаўку прэзідэнта Міхаіла Саакашвілі. На думку чыноўнікаў дзяржаўнай бяспекі, паралельныя мерапрыемствы маглі б стварыць напружаную сітуацыю ў краі.

Грамадзяне Грузіі армянскага паходжання прынялі рашэнне адкласці свой кангрэс, які быў першапачаткова прызначаны на 9 красавіка. Прычына ў тым, што кангрэс, удзельнікамі якога павінны стаць галоўным чынам прадстаўнікі грамадзянскіх арганізацый раёну Джавакха (тут пераважна жывуць этнічныя армяне), мусіў адбыцца ў той жа дзень, калі апазіцыя планавала па ўсёй Грузіі акцыі за дастаўку прэзідэнта Міхаіла Саакашвілі. На думку чыноўнікаў дзяржаўнай бяспекі, паралельныя мерапрыемствы маглі б стварыць напружаную сітуацыю ў краі. Кампетэнтныя органы папрасілі арганізатараў кангрэсу перанесці дату яго правядзення. Кангрэс сапраўды разглядаўся як рэакцыя на апошнія арышты армянскіх актывістаў, якіх абвінавачваюць у спробе арганізацыі акцый за большую аўтаномію краю ў складзе Грузіі. Некаторыя газеты пішуць, што сляды армянскай змовы цягнуцца на Лубянку. Так ці інакш, аргкамітэт пайшоў на сустрэчу афіцыйнаму Тбілісі — кангрэс адклалі на нявызначаны тэрмін.


Па матэрыялах “Georgia Online (Грузія)