Грузія. Cарваць алімпіяду ў Сочы
Грузінскі ўрад прыдумаў, як адпомсціць Маскве за падтрымку абхазскіх і асецінскіх сепаратыстаў. У Тбілісі вырашылі ўзняць на міжнародным узроўні пытанне чэркесаў. Задача максімум — сарваць Алімпіяду ў Сочы ў 2014 годзе. Сутнасць кампаніі: нагадаць, што Сочы — гістарычная зямля чэркесаў, якую яны страцілі ў выніку Каўказскай вайны. Саміх чэркесаў прымусілі эміграваць у Турцыю. А гэта, на думку чэркескіх арганізацый у Турцыі і ўраду ў Тбілісі, не што іншае, як генацыд, а сама Алімпіяда на месцы знішчэння нацыі — гэта папросту блюзнерства.
Грузінскі ўрад прыдумаў, як адпомсціць Маскве за падтрымку абхазскіх і асецінскіх сепаратыстаў. У Тбілісі вырашылі ўзняць на міжнародным узроўні пытанне чэркесаў. Задача максімум —
сарваць Алімпіяду ў Сочы ў 2014 годзе. Сутнасць кампаніі: нагадаць, што Сочы — гістарычная зямля чэркесаў, якую яны страцілі ў выніку Каўказскай вайны. Саміх чэркесаў прымусілі эміграваць у
Турцыю. А гэта, на думку чэркескіх арганізацый у Турцыі і ўраду ў Тбілісі, не што іншае, як генацыд, а сама Алімпіяда на месцы знішчэння нацыі — гэта папросту блюзнерства. У грузінскай
сталіцы ўжо адбылася першая канферэнцыя на гэту тэму. Увогуле, чэркескі накірунак — частка больш маштабнай палітыкі грузін на Паўночным Каўказе.
Па матэрыялах “Грузия Сегодня (Грузія)