Грузія. Пачаўся “Тыдзень акупацыі”
25 лютага ў Грузіі штогод адзначаецца Дзень савецкай акупацыі. Ён заснаваны парламентам Грузіі ў 2010 годзе. У гэты дзень у 1921 годзе часткі Чырвонай арміі, паводле трактоўкі гэтых падзей уладамі Грузіі, “ажыццявілі акупацыю Дэмакратычнай Рэспублікі Грузія. У гэтым годзе ўзгадваць акупацыю будуць не адзін дзень, а цэлы тыдзень. У рамках “Тыдня акупацыі, які пачаўся 21 лютага ў Грузіі, запланаваны шэраг мерапрыемстваў, падчас якіх школьнікам краіны будуць распавядаць пра “савецкую акупацыю і “расійскай агрэсіі.
25 лютага ў Грузіі штогод адзначаецца Дзень савецкай акупацыі. Ён заснаваны парламентам Грузіі ў 2010 годзе. У гэты дзень у 1921 годзе часткі Чырвонай арміі, паводле трактоўкі гэтых падзей уладамі
Грузіі, “ажыццявілі акупацыю Дэмакратычнай Рэспублікі Грузія. У гэтым годзе ўзгадваць акупацыю будуць не адзін дзень, а цэлы тыдзень. У рамках “Тыдня акупацыі,
які пачаўся 21 лютага ў Грузіі, запланаваны шэраг мерапрыемстваў, падчас якіх школьнікам краіны будуць распавядаць пра “савецкую акупацыю і “расійскай агрэсіі.
Цэнтрам мерапрыемства стане сталічны Музей савецкай акупацыі, у якім сабраны архіўныя матэрыялы, дакументы, фота і відэаматэрыялы, а таксама асабістыя рэчы і гістарычныя рэліквіі грузінскіх
сем’яў, якія перажылі гады сталінскіх рэпрэсій. Удзельнікі акцый “у памяць пра ахвяр барацьбы за незалежнасць будуць насіць на грудзях чырвоныя макі. Выкарыстоўваць у
якасці палітычнага сімвалу макі прыдумала аналітычная група “Прайм-тайм. Упершыню макі выкарысталі падчас ушанавання ахвяраў жнівеньскай вайны 2008 года. “Мак мае
падвойнае прызначэнне, ён адначасова з’яўляецца знакам міру і памяці. Мы больш не жадаем войны, і мы вечна павінны памятаць людзей, якія выратавалі радзіму коштам свайго жыцця,
— кажуць стваральнікі брэнда.
Паводле грузінскай прэсы