Гарбачоў палохае Захад ядзернай вайной
Напружанасць у адносінах Расіі і краін Еўропы, выкліканая сітуацыяй ва Украіне, можа прывесці не толькі да поўнамаштабных ваенных дзеянняў, але і да ядзернай вайны. Пра гэта заявіў былы прэзідэнт СССР Міхаіл Гарбачоў. Пры гэтым ён заклікаў Нямеччыну не ўмешвацца ва ўкраінскі крызіс.
Міхаіл Гарбачоў раскрытыкаваў «страту даверу» паміж Расіяй і Захадам, назваўшы яе «катастрафічнай». 83-гадовы Нобелеўскі лаўрэат абвінаваціў Захад і НАТА ў знішчэнні структуры Еўрапейскай
бяспекі шляхам пашырэння альянсу. «На жаль, ЗША пачынаюць усталёўваць мега
імперыю. Кіраўнік Крамля не можа ігнараваць такія рэчы», — адзначыў былы прэзідэнт СССР.
«Вайна такога роду непазбежна прывядзе да ядзернай вайны. Мы не зможам
перажыць бліжэйшыя гады, калі ў каго-небудзь не вытрымаюць нервы ў сітуацыі, якая склалася», - заявіў Гарбачоў. Пры гэтым ён заклікаў Нямеччыну не ўмешвацца ва ўкраінскі
крызіс: «У гэтай краіне, відавочна, ёсць вялікая колькасць людзей, гатовых
спрыяць стварэнню новага дывізіёна у Еўропе», — паведаміў ён у інтэрв'ю нямецкаму выданню Der Spiegel.
Таксама на думку экс-прэзідэнта СССР, спробы Захаду пазбавіць улады прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна выглядаюць «вельмі па-дурному і вельмі небяспечна»: «Нямеччына ўжо спрабавала пашырыць свой уплыў на Усход падчас Другой сусветнай вайны. Няўжо ёй
сапраўды патрэбен яшчэ адзін урок?». Акрамя таго, былы савецкі лідэр
раскрытыкаваў Захад за антырасійскія санкцыі, а таксама заявіў аб неабходнасці «новай адлігі».