Генпракурор РФ даручыў праверыць кампаніі, якія заявілі, што сыходзяць з расійскага рынку
Генеральны пракурор Расіі Ігар Красноў даручыў узмацніць нагляд за выкананнем закона кампаніямі, якія заявілі аб прыпыненні дзейнасці на тэрыторыі краіны, паведамляе «Інтэрфакс».
![Фота Фота ](/img/v1/images/genproc_700.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Фота
Пракуратура сказала, што ўсталявала «жорсткі кантроль» за захаваннем працоўнага заканадаўства, у тым ліку ўмовы працоўных дагавораў, парадак выплаты заробкаў, а таксама выкананне абавязацельстваў перад Расіяй і контрагентамі.
Генпракурор Расіі звярнуў асаблівую ўвагу на захаванне правоў «сацыяльна неабароненых груп работнікаў — людзей з абмежаванымі магчымасцямі, цяжарных, жанчын, якія маюць малалетніх (непаўналетніх) дзяцей, грамадзян перадпенсійнага і пенсійнага ўзросту», гаворыцца ў паведамленні.
Расійская пракуратура абяцае ацаніць кожны факт спынення дзейнасці кампаніямі на наяўнасць прыкмет фіктыўнага або наўмыснага банкруцтва, за якія прадугледжаная крымінальная адказнасць.
Паводле meduza.io, www.interfax.ru