Германія абвесціла ў вышук больш за 280 000 уцекачоў
У Германіі абвешчаныя ў вышук уцекачы па лініі «Inpol» як асобы, якіх належыць арыштаваць і дэпартаваць.
![Фота vesti.az Фота vesti.az](/img/v1/userfiles/images/a2ac2ec163447996fcd6ff7fb99568c9.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Фота vesti.az
Пра гэту ў пятніцу, 7 кастрычніка, паведаміла гесэнская радыёстанцыя «HR-info» са спасылкай на інфармацыю Федэральнага ведамства па крымінальных справах на 1 верасня.
Гэтыя мігранты абвешчаныя ў вышук на падставе закону аб перабыванні на тэрыторыі Нямеччыны. Згодна з ім, замежнік можа быць абвешчаны ў вышук, калі ўлады краіны не ў стане вызначыць ягонае месцазнаходжанне. Гэты чалавек павінен пакінуць межы Германіі.
МУС Германіі прызнае, што не ведае, колькі людзей цяпер знаходзяцца ў краіне нелегальна.
belsat.eu