Германія — ад 75% да 27%; Англія — ад 53% да 22%. Як падае давер да Пуціна за межамі Расіі
Галоўны рэдактар «Эхо Москвы» Аляксей Венедзіктаў у сваім тэлеграм-канале рэпостнуў цікавую графіку, якая адлюстроўвае падзенне даверу да Уладзіміра Пуціна з боку іншых краін у перыяд ад 2003 года да 2021-га. Месцамі гэтае падзенне імклівае і даволі красамоўнае.

— Які ж высокі давер да Пуціна быў у 2003 годзе ў развітых краінах, — адзначае Аляксей Венедзіктаў. — І як ён ўпаў у нашы дні. У Германіі ў 2003 годзе — 75% даверу да Пуціна, у 2021 — м-толькі 27%. У Англіі — 53% і 22%.
Калі б Пуцін сышоў ад улады ў 2008-м, то цяпер застаўся б
у памяці чалавецтва пазітыўным кіраўніком. Развіты свет, вядома, не разумее 22 гады бесперапыннага
праўлення.