Цытата дня. «У Пуціна замест Чэрчыля з Рузвельтам — Лукашэнка і Асад»

Расійскі палітык Рыгор Яўлінскі — аб выніках сустрэчы Пуціна і Байдэна.

Фота АР

Фота АР

— Ні аб якой «новай Ялце» не можа быць і гаворкі. У Пуціна замест Чэрчыля з Рузвельтам — Лукашэнкам і Асад, — робіць выснову з сустрэчы ў Жэневе Рыгор Яўлінскі, піша «Салідарнасць». — Гэта усвядомлены выбар расійскай улады, сэнс і змест палітыкі Крамля нават не з 2014-га, а яшчэ з 2007-га. Але гэты выбар — тупіковы.

Выяўляць з сябе СССР і спрабаваць праводзіць сёння палітыку 60-гадовай даўніны — грубая гістарычная памылка. Гэта небяспечная памылка, што можна кудысьці вярнуцца. Разбурыць усё можна, а вярнуцца назад у мінулае — не.

З СССР Захад вёў дыялог як з саюзнікам у час Другой сусветнай вайны — з павагай і падзякай. Да цяперашняй Расіі зусім іншае стаўленне, асабліва пасля Украіны і Крыма.