Германія. Бундэстаг змагаецца з заафіламі
Незвычайны законапраект пачаў абмяркоўваць нямецкі парламент. Пад ціскам абаронцаў правоў жывёл дэпутаты вырашылі ўвесці штраф аматарам займацца сэксам з братамі меншымі.
У прынцыпе, параграф пра заафілію прысутнічаў у нямецкіх законах і раней, але ён забараняў такую практыку выключна ў выпадку, калі жывёле было балюча. Самае незвычайнае, што ў грамадстве
з’явіліся праціўнікі закона, якія кажуць, што ініцыятыва — замах на сэксуальнасць, паколькі рэакцыя жывёл-партнёраў на такія кантакты не вывучаная. Быццам такі закон будзе нагадваць
законы пра забарону садаміі, якія дзейнічалі ў Германіі да 1969 года, і каралі за ўсе гомасэксуальныя кантакты без вывучэння адносін паміж партнёрамі. Мяркуючы па ўсім, такая аргументацыя не
пераканае дэпутатаў, паколькі ў нямецкім грамадстве вельмі моцна ідэя пра тое, што стаўленне да жывёл уплывае на агульны гуманістычны светапогляд. Хутчэй за ўсё, заафілаў цалкам забароняць яшчэ да
канца гэтага года.
Паводле нямецкай прэсы