Германія. Неанацысты абараняюць Пітэра Пэна

Нямецкая правая прэса сцвярджае, што ў бліжэйшы час са школьных праграм прыбяруць славуты твор пра Пітэра Пэна. Быццам, літаратурны герой трапляе пад апошнюю рэзалюцыю Камітэта Еўрасаюза па праблемах роўнасці і правоў жанчын.



290905_17889_prev_425.jpg

Паводле пастановы еўрачыноўнікаў, ад міністэрства адукацыі краін ЕС патрабуюць «змагацца з адукацыйнымі матэрыяламі, якіх прапагандуюць сярод дзяцей стэрэатыпы паводзін мужчын і жанчын». Таксама школьную літаратуру ў Еўропе збіраюцца зачысціць ад твораў, якія ўтрымліваюць тэмы нацыяналізму. Дакладнага спісу забароненых кніг яшчэ няма, аднак, на думку нямецкіх правых, пад гэтыя крытэрыі трапляе ў тым ліку Пітэр Пэн. Такі клопат пра вядомага персанажа дзіцячай літаратуры з боку ўльтраправых выглядае вельмі дзіўна. Пітэр Пэн у масавай свядомасці ніяк не звязаны з ідэалогіяй нацыстаў. Больш таго, сэксапатолагі вызначаюць такую хваробу, як сіндром Пітэра Пэна, на які пакутуюць людзі, што начыталіся пра Пітэра Пена, вырашылі жыць толькі ў свеце дзяцей і, адпаведна, схільныя да педафіліі.


Паводле нямецкай прэсы