Германія. Неанацысты мяняюць шыла на мыла
Як вядома, зараз нямецкае МУС і ўрады нямецкіх зямель рашуча патрабуюць забароны правай радыкальнай Нацыянал-дэмакратычнай партыі (NPD), якая звязаная з серыяй забойстваў паліцэйскіх і этнічных туркаў.
Між тым, актывісты NPD, здаецца, рыхтуюць запасны плацдарм. Прэса піша, што ў выпадку забароны ўльтраправыя спакойна перакачуюць у партыю «Правыя» («Die
Rechte»). Партыя «Правыя» была створаная яшчэ ў маі гэтага года. Яе лідар — вядомы ў неанацысцкіх колах Хрысціян Ворх (Christian Worch), які ў свой час адмовіўся
ўступаць у NPD з-за таго, што гэта партыя занадта радыкальная. Між тым, прэса звяртае ўвагу на тое, што касцяк «Правых» складаецца з былых нацыянал-дэмакратаў і людзей самых
радыкальных поглядаў. Як прыклад, партыя «Правыя» з самага пачатку лічыцца спецслужбамі экстрэмісцкай. Сам Ворх ужо заявіў пра тое, што гатовы даць палітычны прытулак
нацыянал-дэмакратам. Ён таксама паабяцаў перапісаць праграму «Правых» пад новых лідараў.
Паводле нямецкай прэсы