Германія. Піраты супраць прыбіральняў

Незвычайную акцыю правялі актывісты секцыі нямецкай «Партыі піратаў» у Берліне. У адным з раёнаў горада яны заклеілі спецыяльнымі стыкерамі таблічкі ў грамадскіх прыбіральнях.



piraty_v_parlamente_berlina.jpg

Такім чынам, замест звычайнага «Ж» або «М» пасля вылазкі піратаў фігуруе знак «МЖ». Гэтым, на думку «піратаў», у дадзеным раёне нанесены фатальны ўдар па апартэіду, які надае перавагу толькі мужчынам і жанчынам, ігнаруючы інтарэсы трансвестытаў. Як кажа лідар «піратаў», цяпер трансвестыты, якія будуць карыстацца прыбіральнямі, не будуць адчуваць сябе людзьмі другога гатунку.

 

Ініцыятыва «піратаў» выклікала вялікі рэзананс у кансерватыўных СМІ. Кансерватары ахвотна распаўсюджваюць чуткі пра тое, што наступным аб’ектам «піратаў» у іх вайне за паліткарэктныя клазеты будуць школы.

 

Паводле нямецкай прэсы