Германія. Зноў будзе дзяржаўная прэса
З заклікам адрадзіць у Германіі фрагменты інстытута дзяржаўнай прэсы, які існаваў тут у часы ГДР, выступіла партыя Левыя.
Падставай для незвычайнай заявы стала фінансавая смерць аднаго з флагманаў нямецкай журналістыкі, газеты “Financial Times Deutschland. Сталічныя газеты “Berliner Zeitung і
“Berliner Kurier на 80 адсоткаў скарацілі бюджэты. Таксама ходзяць чуткі пра праблемы рэдакцыі вядомай газеты “Frankfurter Rundschau. Выйсце, на думку Левых, палягае ў стварэнні ў
бюджэце фонду падтрымкі “якаснай журналістыкі. На першым этапе ініцыятары прапануюць ураду падтрымліваць аўтараў блогаў. Такая сістэмная падтрымка для блогераў, быццам, дапаможа шматлікім
выданням перайсці ў больш танны электроны фармат. Аналітыкі лічаць, што на самай справе Левым выгадна разбурэнне цяперашняй формулы медыя-рынку, дзе ў іх няма моцных СМІ і, адпаведна, журналісты
часта ігнаруюць іх пазіцыю. З’яўленне пры старых выданняў цэху незалежных журналістаў, якім будзе плаціць не газета, а дзяржава, можа дапамагчы Левым прарваць інфармацыйную ізаляцыю.
Паводле нямецкай прэсы