Германія. Анархісты пагражаюць узарваць дамбы

На нямецкім анархісцкім партале Indymedia з’явілася незвычайная заявы групы, якая называе сябе Flut-Brigade (Брыгада патоку). Групоўка заяўляе пра намер арганізаваць тэракты на дамбах у паўднёвай Германіі (зона, што была ахопленая павадкамі), каб «апусціць Германію, або прынамсі яе частку, на дно».



142842.jpg

Фота www.ruhrbarone.de

«Для нас дыверсія — не проста слова. Па гэтай прычыне мы паставілі перад сабой задачу — арганізаваць руйнаванне нямецкіх нацыянальных плацін і дамбаў», — пішуць сябры Flut-Brigade. Сваю нянавісць да дзяржавы каманда тлумачыць тым, што нямецкая дзяржава, быццам, з’яўляецца нашчадкам Трэцяга рэйху.

Калі верыць той жа заяве Flut-Brigade, яе баевікі ўжо арганізавалі паломкі на трох дамбах, якія, па словах аўтараў заявы, «дапамаглі павялічыць плошчу бясплатнага басейну пад назвай Германія». Праўда, пра якія дамбы ідзе размова, не зразумела.

Хаця інфармацыя ад Flut-Brigade нагадвае прыкол, рэгіянальныя правыя палітыкі ахвотна пачалі размаўляюць пра пагрозу ад левых тэрарыстаў. Адзін з кансерватыўных дэпутатаў Саксоніі ўжо патрабаваў павялічыць штат ахоўнікаў на дамбах і пачаць іх паветранае патруляванне.

Паводле нямецкая прэсы