Германія. Гомасексуалісты займелі права ўсынаўляць дзяцей, але ажаніцца не дазволена

У Бундэстагу прайшло другое і трэцяе чытанне законапраекта, які пашырае правы гей-пар, якія знаходзяцца ў партнёрстве. Кіруючая кааліцыя прыняла так званы «закон аб змене правоў спадарожнікаў жыцця», які абмяркоўваўся больш за год, паведамляе gaypress.eu.



20141112_deti_geev.jpg

Закон прадаставіць аднаполым парам дадатковыя правы ў пытаннях, якія датычацца больш чым 20 іншых законаў, уключаючы Грамадзянска-працэсуальны кодэкс і закон аб арэнднай плаце, але вялікая частка зменаў носіць характар рэдактарскіх паправак з мэтай прадухілення дыскрымінацыі ў заканадаўстве.

Сабіна Зютэрлін-Вак, сябра ХДС, сказала, што нямецкая канстытуцыя асабліва абараняе паняцце шлюбу, і простай змены ў заканадаўстве недастаткова, каб узаконіць аднаполыя шлюбы. Каб прыняць такі закон, трэба набраць 66% галасоў у абедзвюх палатах Бундэстагу.

Яе падтрымаў баварскі калега Аляксандр Хофман, які назваў папраўку да закона «новай вяхой роўнасці» і заявіў, што на шлюбе свет клінам не сышоўся.

Ён прывёў у прыклад такія краіны, як Бразілія, дзе ўзаконеныя аднаполыя шлюбы, але таксама здзяйсняецца большая колькасць забойстваў гомасексуалаў, і звярнуў увагу на тое, што ў Германіі дзейнічае антыдыскрымінацыйны закон.

Фолькер Бек, адкрыты гей і дэпутат ад Зялёнай партыі, зрабіў заяву для прэсы, абвінаваціўшы ўрад у тым, што ён «цягне з дазволам аднаполых шлюбаў, пакуль статак не разыдзецца».