Грэчаскі фондавы рынак рэкордна абваліўся напачатку таргоў
У панядзелак, пасля пяці тыдняў перапынку, грэчаскі фондавы рынак аднавіў працу рэзкім падзеннем.

Фондавы індэкс ASE абваліўся на пачатку таргоў на рэкордныя 23%. Каціроўкі акцый банкаў Piraeus Bank і National Bank of Greece упалі ў пачатку таргоў на 30%.
Пакуль біржа будзе працаваць у адмысловым рэжыме — для замежных інвестараў не будзе абмежаванняў у выдаткоўванні сродкаў, а мясцовым гульцам трэба будзе аплачваць здзелкі наяўнымі або за кошт пераводаў сваіх грошай з замежных банкаў.
Апытаныя www.bbc.com эксперты чакалі падзення рынку прыкладна на 20% пасля адкрыцця. Як казаў напярэдадні адкрыцця галоўны трэйдар грэчаскай Beta Securities Такіс Заманіс, больш за ўсё пры ім пацерпяць акцыі банкаў.
"Шанцы таго, што ў панядзелак хоць бы адна папера пакажа рост, нулявыя", — сказаў Заманіс.
20 ліпеня пасля трохтыднёвага перапынку ў Грэцыі пачалі працу банкі. Таксама ў канцы месяца краіна пачала выплату свайго доўгу МВФ.
Паводле www.bbc.com