Грэцыя. Грамадскі транспарт у Афінах на тыдзень зрабілі бясплатным
Улады Грэцыі на тыдзень адмянілі плату за праезд у грамадскім транспарце Афін.
Фота Zuma / ТАСС
Па словах міністра транспарту Хрыстаса Спіртзіса, жыхары горада змогуць бясплатна ездзіць на метро, аўтобусах і тралейбусах. У той жа час плату за электрычкі вырашана не адмяняць. Рашэнне ўступіць у сілу на працягу дня і будзе тычыцца толькі сталіцы краіны, паколькі ў іншых гарадах перавозкамі займаюцца прыватныя кампаніі, паведамляе www.bbc.com.
Міністр растлумачыў, што адмена платы за праезд звязаная з прынятым раней рашэннем закрыць на тыдзень банкі і абмежаваць выдачу сродкаў праз банкаматы. Улады краіны лічаць, што ў такіх абставінах павінны па магчымасці спрасціць жыццё грамадзян.
Рашэнне закрыць банкі было прынята на фоне чутак аб магчымым дэфолце Грэцыі, выкліканых правалам чарговага раўнда перамоваў з яе замежнымі крэдыторамі. Банкі зачыненыя з мэтай пазбегнуць істотных страт у выпадку ўзнікнення панічных настрояў у насельніцтва.
Абмежаванні па зняцці наяўных у банкаматах не тычацца ўладальнікаў банкаўскіх карт, выпушчаных за межамі Грэцыі.