Хрушчову дапамагаў медыум?

65 гадоў таму, 7 верасня 1953 года, Мікіта Хрушчоў стаў першым сакратаром ЦК КПСС. Вынікам яго прыходу ва ўладу стаў перагляд ролі Сталіна. Пры гэтым змагацца з культам асобы Хрушчову, як нечакана высветлілася, дапамагаў медыум — асоба, што з’яўляецца сувязным звяном паміж матэрыяльным і духоўным светамі.

1301656_8001_768x480.jpg


У ролі хрушчоўскага медыума выступіла ветэран партыі Дора Абрамаўна Лазуркіна. Падчас пленуму КПСС яна заявіла, што да яе напярэдадні з’явіўся сам Ленін. «Таварышы! Учора я раілася з Ільічом, быццам бы ён перада мной як жывы стаяў. Ён сказаў: «Мне непрыемна быць побач са Сталіным, які столькі гора прынёс партыі». Прысутныя сустрэлі заяву Лазуркінай апладысментамі і тут жа прагаласавалі за вынас цела Сталіна з маўзалею.

Як высвятляецца, магчыма, словы выступоўцы мелі падставы. Дора Лазуркіна правяла 18 гадоў у турмах НКУС, дзе захварэла на псіхічны разлад і пакутавала ад начных кашмараў.

Наогул, яна валодала абвостраным пачуццём справядлівасці, выказваючы пазней нязгоду з прысваеннем Брэжневу звання героя СССР. З гэтай прычыны Лазуркіну перасталі запрашаць на партыйныя мерапрыемствы. Яе смерць у 1974 годзе ў савецкіх медыя практычна не асвятлялася.

Паводле расійскай прэсы