Грузінскія дэпутаты пабіліся з-за апазіцыі

Грузінскія дэпутаты зладзілі сварку з-за патрабаванняў апазіцыі. З-за парушэння рэгламенту пасяджэння быў абвешчаны тэхнічны перапынак.

Бойка на пасяджэнні парламента Грузіі. Фота: кадр з відэа

Бойка на пасяджэнні парламента Грузіі. Фота: кадр з відэа

Дэпутаты парламента Грузіі зладзілі сварку падчас пасяджэння, на якім абмяркоўваліся патрабаванні апазіцыі, паведамляюць грузінскія СМІ.

Пасяджэнне пачалося з выказанага апазіцыяй пратэсту — яна настойвала на змяненні парадку дня, каб разгледзець патрабаванні апазіцыі, у прыватнасці адстаўку кіраўніка МУС Георгія Гахара і вызваленне ўсіх удзельнікаў акцыі пратэсту, затрыманых у сталіцы краіны ў ноч на 21 чэрвеня.

Парламенцкая большасць з партыі “Грузінская мара” (116 са 150 месцаў) адмовілася змяніць парадак паседжання. Акрамя таго, лідар фракцыі Мамука Мдзінарадзэ абвінаваціў апазіцыю і экс-прэзідэнта краіны Міхаіла Саакашвілі ў тым, што яны з'яўляюцца "галоўным злом для Грузіі", таму што спрабуюць выкарыстоўваць пратэст для змены ўлады ў краіне.

 

Пасля гэтага дэпутаты счапіліся, аднак бойку спынілі прыставы. З-за парушэння рэгламенту пасяджэння быў абвешчаны тэхнічны перапынак.

Нагадаем, у ноч на 21 чэрвеня ў цэнтры Тбілісі пачаліся акцыі пратэсту, якія справакаваў візіт у краіну дэлегацыі расійскіх дэпутатаў. Пры разгоне мітынгу каля будынка парламента пацярпелі 240 чалавек.

Паводле korrespondent.net