Хто забіў Улафа Пальмэ?
Хто забіў прэм'ер-міністра Швецыі Улафа Пальмэ? Гэтае пытанне не дае спакою краіне з таго часу, як у 1986 годзе кіраўнік урада і лідар мясцовых сацыял-дэмакратаў быў застрэлены на вуліцы Стакгольма.
У чэрвені 2020 года суд абвясціў галоўным падазраваным у забойстве графічнага дызайнера, які працаваў недалёка ад месца злачынства. Гэта нейкі Стыг Энгстром, які скончыў жыццё самагубствам летам 2000 года. Але многія не вераць у такую версію. Хаця б таму, што прылада забойства дагэтуль не знойдзена.
Затое ў яе паверылі аўтары серыяла, які месяц таму выйшаў на экраны на канале Netlix. У першых кадрах фільма паказана як Стыг Энгстром забівае палітыка. Такая прымітыўная фабула выклікала абурэнне ў прэсе. Медыя пішуць, што не этычна называць забойцам чалавека, віна якога не даказана. Падобная трактоўка, на іх думку, можа перашкодзіць працягваць следства.
Зрэшты, ёсць у серыяла і аматары. Яны лічаць, што глядач не ідыёт і разумее, што на экране выдуманы свет. Пры гэтым серыял выкліча цікавасць у грамадстве да загадкі таго забойства, і магчыма справа неяк зрушыцца. Да таго ж, маладыя шведы слаба ведаюць гісторыю краіны. А серыял, няхай і распавядае версію, з якой не ўсе згодныя, але дапаможа ім хаця б ведаць імя Улафа Пальме.
Па матэрыялах французскай прэсы