Гвалт з журналістаў ва Украіне набыў катастрафічныя маштабы

Нацыянальны саюз журналістаў Украіны і Незалежны медыя-прафсаюз выказваюць абурэнне фактам жорсткага збіцця журналісткі і грамадскага дзеяча Таццяны Чарнавіл.



tanechka_derzhis.jpg

Таццяна —  актывістка Еўрамайдану, з'яўляецца аўтарам і блогерам «Украінскай праўды». У сваіх журналісцкіх расследаваннях яна выкрывала карупцыйную дзейнасць урадоўцаў і дзяржаўных чыноўнікаў. Па словах калег, у дзень перад збіццём яна праводзіла здымку маёнткаў міністра ўнутраных спраў Украіны Віталя Захарчанка і генпракурора Віктара Пшонкі. Пра гэта сведчыць і яе блог.

НСЖУ і НМПУ нагадваюць аб тым, што яны працягваюць патрабаваць адстаўкі міністра ўнутраных спраў за яго бяздзейнасць у справе пакарання вінаватых у нападах і збіцці журналістаў. Факты прымянення сілы да работнікаў СМІ з боку як праваахоўных органаў, гэтак і невядомых маладых людзей спартовага целаскладу, якія суправаджаюць праўладныя мерапрыемствы, набываюць пагрозлівыя маштабы. На працягу некалькіх апошніх тыдняў каля паўсотні журналістаў былі збітыя падчас сілавога разгону праваахоўнікамі удзельнікаў мірных пратэстаў. Ніводзін з вінаватых не пакараны. У сённяшнім выглядзе міліцыя ўяўляе сабой грамадскую небяспеку. А Міністр або не кантралюе сітуацыю ў ведамстве або з'яўляецца ініцыятарам адпаведных указанняў, якія цягнуць за сабой агрэсію з боку яго падначаленых да супрацоўнікаў сродкаў масавай інфармацыі.


Таксама НСЖУ і НМПУ звяртаюцца да Еўрапейскай федэрацыі журналістаў з просьбай накіраваць ва Украіну дэлегацыю ЕФЖ , якая б дапамагла ў сітуацыі з праявамі гвалту ў дачыненні да журналістаў,  пракансультавала, як абараняцца і як дзейнічаць пацярпелым. Таксама будзем прасіць, каб прадстаўнікі ЕФЖ апублікавалі справаздачу аб сітуацыі ва Украіне сярод прафесійных журналісцкіх асацыяцый і СМІ Еўропы і свету.
Саюз журналістаў і Медыя-прафсаюз адзначаюць, што цяперашняя сітуацыя ў краіне з'яўляецца пагрозлівай і дыскрэдытуе не толькі сілавыя ведамствы, але і ўлада ў цэлым.
nmpu.org.ua