Імігранты з Еўропы пацягнуліся да дому
У першым квартале з адной толькі Нямеччыны ў свае краіны вярнулася больш за 14 тысяч уцекачоў.

polskieradio.pl/Jarosław Kociszewski
Гэта трохразовы прырост у параўнанні з мінулым годам.
Дадзеныя падала Фэдэральнае ўпраўленне па міграцыі ды справах уцекачоў. Большасць асоб, якія скарысталіся прапанаванай нямецкім урадам праграмай дапамогі пры вяртанні на Радзіму, — гэта грамадзяне Албаніі, Сербіі, Косава ды Македоніі.
Апошнім часам вырасла таксама лічба іракцаў, іранцаў, ліванцаў ды афганцаў, якія абіраюць шлях да дому пасля адмовы прызнання статуса ўцекача.
На сённяшні дзень у Нямеччыне знаходзіцца 200 тысяч імігрантаў, якіх чакае дэпартацыя.
radyjo.net