Іран адмяняе 40-гадовую забарону для жанчын
Нядаўна ў Іране здарылася трагедыя з жанчынай, якую арыштавалі за спробу трапіць на стадыён. Яна падпаліла сябе ля будынку суда.
Улады Ірана
пагадзіліся зняць забарону для жанчын на наведванне футбольных стадыёнаў, якая
дзейнічала з 1979 года. Пра гэта паведаміў прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі
футбола Джані Інфанціна.
Першым матчам, на які мясцовыя жанчыны змогуць схадзіць, будзе сустрэча паміж зборнымі Ірана і Камбоджы, якая адбудзецца 10 кастрычніка ў рамках адбору на Чэмпіянат свету 2022 года.
Візіту дэлегацыі ФІФА папярэднічаў інцыдэнт з іранскай балельшчыцай, якую арыштавалі за спробу прайсці на стадыён пад выглядам мужчыны. Яна падпаліла сябе ля будынку суду з-за страху трапіць у турму.
Гэты выпадак выклікаў абурэнне як у Іране, так і ў іншых краінах. Футбалісты і заўзятары ўшанавалі памяць дзяўчыны ва ўсім свеце.
Паводле korrespondent.net