Іран патрабуе ад ЗША кампенсацыі за амерыканскія санкцыі
Такое рашэнне ў нядзелю прыняў іранскі парламент.

Парламент Ірана ў нядзелю прыняў рашэнне аб тым, што ўрад краіны павінен запатрабаваць ад уладаў ЗША кампенсацыі за санкцыйную палітыку Вашынгтона ў дачыненні да Тэгерана, паведамляюць іранскія СМІ.
У абгрунтаванні рашэння, якое было прынятае 181 голасам з 216, паведамляецца, што Злучаныя Штаты Амерыкі правялі шматлікія варожыя ў дачыненні да Ірана акцыі, якія аказалі негатыўны ўплыў на Іран і развіццё яго эканомікі.
Акрамя таго, паводле іранскага парламенту, за непацверджаныя абвінавачванні ў дачыненні Ірана, напрыклад, адносна выбухаў у Ліване ў 1983 годзе і Саудаўскай Аравіі ў 1996 годзе, урад павінен дамагацца ад ЗША кампенсацыі ў памеры $ 2 млрд.