Ісламісты замініравалі старажытны сірыйскі горад Пальміра

Пра гэта паведамляе агенцтва «Рэйтэр» са спасылкай на сірыйскіх праваабаронцаў.



igil.jpg

Па іх звестках, баевікі групоўкі «Ісламская дзяржава» закладваюць выбуховыя прылады на тэрыторыі захопленага горада. Пакуль не ясна, ці збіраюцца яны падарваць помнікі гісторыі і архітэктуры ці ж ствараюць ўмацаванні для абароны ад урадавых войскаў.

Пальміра занесеная ў спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. У горадзе шмат  руін антычных будынкаў. Раней ісламісты ў Іраку разбурылі старажытныя экспанаты ў музеі ў Масуле і спалілі там бібліятэку з сярэднявечнымі рукапісамі.

Паводле "Эхо Москвы"