"Ісламская дзяржава" пачала чаканіць залатыя манеты
Па дадзеных брытанскай газеты The Telegraph, якая спасылаецца на паведамленні джыхадзістаў і іх праціўнікаў у сацсетках, у хуткім часе ІД увядзе ў абарачэнне сваю грашовую адзінку.
Джыхадзісцкая групоўка "Ісламская дзяржава" (ІД) пачала чаканіць манеты. У сацсетках з'явіліся фатаграфіі так званых "ісламскіх дынараў" з золата, каштоўнасць якіх, нібыта, складае 139 долараў ЗША, паведаміла брытанская газета The Telegraph, са спасылкай на сірыйскіх актывістаў.
Падобныя здымкі размешчаны таксама на джыхадзісцкіх акаўнтах у сацсетках, піша далей выданне. Згодна з гэтай інфармацыі, грашовая адзінка будзе ўключаць сем наміналаў манет — два залатыя, тры сярэбраныя і два медныя. На іх будзе намаляваная карта свету, а таксама сімвал з сямю пшанічнымі каласкамі, што адсылае да Карану.
Яшчэ ў лістападзе 2014 года "Ісламская дзяржава" абвясціла аб намеры пусціць у абарачэнне ўласную грашовую адзінку ў кантраляваных рэгіёнах. Мэтай джыхадзістаў пры гэтым з'яўляецца "вызваленне ад сатанінскай глабальнай эканамічнай сістэмы", цытуе The Telegraph.
Паводле www.dw.com