"Ісламская дзяржава" пагражае "вызваленнем" Сербіі і Харватыі
Тэрарысты з "Ісламскай дзяржавы" нацэльваюцца на Заходнія Балканы.
"Радуйцеся, жыхары Балканаў, надыходзяць лепшыя дні для вас. Мы мусульмане, мы ісламскі халіфат", — спяваюць джыхадысты на відэа, якое днямі было апублікаванае ў
інтэрнэце.
Тэрарысты кажуць, што іх мэтай з’яўляюцца Заходнія Балканы, паведамляе Tvn24.pl са спасылкай на харвацкае выданне «Jutarnji list». Першачарговай мэтай джыхадыстаў,
калі верыць іх словам, з’яўляецца Сербія, пасля Харватыя, а пасля іншыя балканскія краіны: Чарнагорыя, Боснія і Герцагавіна, Косава, Македонія і Албанія.
З Косава, Албаніі і Босніі і Герцагавіны з мінулага года ў Сірыю і Іраку выехалі некалькі соцень чалавек. І частка з іх ужо вярнулася ў свае краіны — пра гэта гавораць дадзеныя
Інтэрполу, Цэнтральнай разведвальнай управы (CIA) і інфармацыя ўрадаў некаторых заходнебалканскіх сталіц. Спецслужбы ўжо сочаць за некалькімі дзясяткамі патэнцыйных джыхадыстаў на заходніх Балканах.
Але дагэтуль невядома, ці хтосьці з падазраваных быў на трэніроўках баевікоў у Сірыі, Іраку ці ў іншых краінах Афрыкі і Блізкага Усходу.
Паводле belsat.eu