Іспанія. Гітлер ледзь не кінуў Еву Браўн
Іспанская прэса сцвярджае, што ў кастрычніку 1941-га Берлін і Мадрыд усур’ёз абмяркоўвалі стварэнне першай у гісторыі «фашысцкай дынастыі».
Планавалася заключыць шлюб паміж Адольфам Гітлерам і Пілар Прыма дэ Рывера — сястрой Хасэ Антоніё Прыма дэ Рывера — іспанскага дыктатара, якога лічаць заснавальнікам іспанскага фашызму.
Пілар, дарэчы цалкам падзяляла погляды брата і нават узначальвала жаночую секцыю ў створанай ім партыі «Фаланга».
Як піша газета «Publico», ідэя шлюбу Адольфа і Пілар прыйшла ў галаву зяцю Франка, які быў вялікім фанатам нацысцкай мадэлі. Ён даводзіў дыктатару, што шлюб Пілар і Адольфа будзе сімвалам адзінства дзвюх дзяржаў. Спачатку ў Берліне пагадзіліся абмеркаваць арыгінальную ідэю, аднак у выніку працэс забуксаваў.
Гісторыкі лічаць, што прычына палягала ў няздольнасці Гітлера мець дзяцей — следства ранення падчас Першай сусветнай вайны. Без дзяцей шлюб такога маштабу не меў сэнсу. У выніку ад ідэі адмовіліся. Гітлер застаўся з Евай Браўн, якую забіў у маі 1945-га перад уласным суіцыдам. Што тычыцца Пілар, то патэнцыйная нявеста Гітлера так і не выйшла замуж ды памерла ў 1991 годзе.
Паводле іспанскай прэсы