Іспанія бароніцца перад джыхадам
Улады ўносяць змены ў Крымінальны кодэкс з мэтай барацьбы з ісламскім тэрарызмам.
![eb265d4.jpg eb265d4.jpg](/img/v1/news/full/eb265d4.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Урад прапануе ўнесці 12 паправак, сярод іншага, пакаранні за ўдзел у вайне ў Сірыі ды Іраку, а таксама выкарыстанне інтэрнэту для вярбоўкі джыхадыстаў.
Іспанскі ўрад прапануе на восем гадоў пазбаўлення волі караць джыхадыстаў, якія вяртаюцца з вайны, а таксама тых, хто дэкларую намер далучыцца да тэрарыстаў.
У турму таксама трапілі б тыя, хто займаецца наборам добраахвотнікаў на вайну, выкарыстоўваючы інтэрнэт для вярбоўкі і агітацыі, а таксама размяшчаючы ў сеціве хвалебныя інфармацыі пра тэрарызм.
Прапанаваныя папраўкі называюць тэрарыстам і гэтак званых "самотных ваўкоў", то бок асоб, якія дзейнічаюць супраць дзяржавы, але не належаць да нейкай тэрарыстычнай арганізацыі.
Урад таксама прапануе распрацаваць нацыянальны план па барацьбе з радыкалізацыяй. На гэтым тыдні іспанскае Міністэрства ўнутраных спраў пачало перамовы з апазіцыйнымі партыямі на тэму рэалізацыі дадзенага плану.