Паводле ФСБ, Давыдзенка «мэтанакіравана збіраў і перадаваў украінскім спецслужбам» матэрыялы, якія складаюць дзяржаўную таямніцу, у тым ліку пра часткі Росгвардыі ды супрацоўнікаў Федэральнай Службы Бяспекі.
Раней ФСБ паведамляла пра затрыманні ў Крыму былых вайскоўцаў Чарнаморскага флоту, якія нібыта працавалі на ўкраінскую выведку, а таксама пра «украінскіх дыверсантаў».
Справам аб шпіянажы, як правіла, надаецца грыф «таемна», іх падрабязнасці не разгалошваюцца.