Януковіч падтрымаў ідэю стварэння «майданчыка для паразумення»
Першы прэзідэнт Украіны Леанід Краўчук звярнуўся да прэзідэнта Украіны Віктара Януковіча з прапановай правесці агульнанацыянальны круглы стол для знаходжання кампрамісу ў сітуацыі, якая склалася, і запрасіць да ўдзелу ў ім прадстаўнікоў і ўлады, і апазіцыі.
Віктар Януковіч падтрымаў гэтую
ініцыятыву. Па яго перакананні, такі круглы стол можа стаць майданчыкам для паразумення.
На заўтра, па прапанове Л. Краўчука, запланавана сустрэча чатырох прэзідэнтаў для абмеркавання найважнейшых пытанняў, якія стаяць перад краінай.
president.gov.ua