Януковіч прапануе Яцанюку стаць прэм’ерам, а Клічко — віцэ-прэм’ерам
Урад у такім выпадку будзе адпраўлены ў адстаўку. Адпаведная заява з’явілася на афіцыйным сайце прэзідэнта Украіны.
Для забеспячэння шырокага грамадскага дыялогу прэзідэнтам Украіны выкліканыя на публічныя дэбаты Віталь Клічко, на якія той выказаў сваю згоду. Таксама прэзідэнтам Украіны прапанавана пасада прэм’ер-міністра Украіны Арсенію Пятровічу Яцанюку. У выпадку згоды апошняга будзе прынята рашэнне аб адстаўцы ўраду».
Пасада віцэ-прэм’ера па гуманітарных пытаннях прапанавана Віталю Клічко.
Паводле заявы, прэзідэнт Украіны перакананы, што сумесная праца разам з апазіцыяй дапаможа дзяржаве аб’яднацца і правесці неабходныя рэформы для дзяржавы
і грамадства. Ён у чарговы раз выказаў шкадаванне з нагоды ўсіх трагічных выпадкаў, раненняў, ахвяраў канфліктаў апошніх дзён і падкрэсліў недапушчальнасць
гвалту.
«Мы асуджаем ўсе радыкальныя сцэнары і іх наступствы. Перамовы будуць працягвацца па дамоўленасці бакоў», — гаворыцца
ў заяве, апублікаванай на сайце прэзідэнта Украіны.