Януковіч здаў Украіну Пуціну?
Прэзідэнт Украіны Віктар Януковіч у пятніцу падпісаў стратэгічнае пагадненне з Расіяй, якое ўключае ў сябе абавязацельствы аб далучэнні да Мытнага саюза.

Пра гэта паведаміў рэдактар The Economist Эдвард Лукас, спасылаючыся на ўласныя крыніцы.
«Чуў , што Януковіч у Сочы сёння падпісаў стратэгічнае пагадненне з Расіяй,
якое ўключае цану на газ 200 долараў плюс пагадненне аб далучэнні да Мытнага саюза», — напісаў у сваім Twitter спадар Лукас.
Акрамя таго, Януковіч атрымае ад Пуціна 5 млрд. даляраў.
Паводле яго слоў, дэталі былі распрацаваны ў Маскве, «заходнія ўрады
шакаваныя».
У сувязі з гэтым, адзначае Лукас, чакаюцца дэманстратыўныя паводзіны з боку прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна аб падпісанні, і вельмі жорсткая рэакцыя (разгон, увядзенне надзвычайнага
становішча ) ва Украіне.
Як вядома, у пятніцу ўвечары Януковіч каля 6 гадзін правёў у Расіі, дзе сустракаўся з Пуціным.
pravda.com.ua