Японія. Спортам па радыяцыі

Японцы прыдумалі, як забыць пра жудаснае цунамі і аварыі на АЭС — наступствы катастрофы. Токіа падаў афіцыйную заяўку на правя­дзенне алімпійскіх гульняў 2020 года. Па словах японскіх чыноўнікаў, гэта стане лепшым сродкам калектыўнай псіхічнай тэрапіі супраць траўмы, якая ўзнікла пасля апісаных трагічных падзей. Нагадаем, што ў 1964 годзе японская сталіца ўжо прымала алімпійскія гульні. Яна таксама была кандыдатам на правядзенне алімпіяды ў 2016-м, аднак прайграла конкурс Рыа-дэ-Жанейра. Цяпер галоўнымі канкурэнтамі японцаў будуць Мадрыд і Рым.

Японцы прыдумалі, як забыць пра жудаснае цунамі і аварыі на АЭС — наступствы катастрофы. Токіа падаў афіцыйную заяўку на правя­дзенне алімпійскіх гульняў 2020 года. Па словах японскіх чыноўнікаў, гэта стане лепшым сродкам калектыўнай псіхічнай тэрапіі супраць траўмы, якая ўзнікла пасля апісаных трагічных падзей. Нагадаем, што ў 1964 годзе японская сталіца ўжо прымала алімпійскія гульні. Яна таксама была кандыдатам на правядзенне алімпіяды ў 2016-м, аднак прайграла конкурс Рыа-дэ-Жанейра. Цяпер галоўнымі канкурэнтамі японцаў будуць Мадрыд і Рым. Магчыма, свае кандыдатуры таксама выставяць Доха і Стамбул. Пакуль эксперты крытычна разглядаюць шансы Токіа. Прынамсі пакуль не вырашыцца сітуацыя на аварыйных АЭС, ніводны алімпійскі функцыянер не будзе галасаваць за японскую сталіцу.
Па матэрыялах «Figaro» (Францыя)