Японія ўвяла падатак на выезд з краіны

Кожнага пасажыра, які пакідае Японію морам ці самалётам, з 7 студзеня чакае новы падатковы збор.

Пасажыры ў міжнародным аэрапорце Нарыта

Пасажыры ў міжнародным аэрапорце Нарыта

У Японіі з 7 студзеня ўводзіцца новы падатак у памеры 1000 ен (каля 9,2 долара) для тых, хто пакідае краіну самалётам або караблём.

Адзначаецца, што падатак будзе прывязаны да кошту квіткоў на самалёт ці карабель.

Пры гэтым новым зборам будуць абкладацца як грамадзяне Японіі, так і замежнікі, якія пакідаюць краіну.

Выключэнне прадугледжана для тых, хто робіць часовы прыпынак у краіне і пакідае яе межы на працягу 24 гадзін пасля прыбыцця.

Акрамя таго, падатак не будзе распаўсюджвацца на дзяцей ва ўзросце да двух гадоў, паслоў замежных дзяржаў і дзяржаўных гасцей.

Тыя, хто набыў квіткі да 7 студзеня, таксама будуць вызваленыя ад падатку.

Японскія ўлады чакаюць, што ў 2019 годзе новы збор прынясе ў бюджэт краіны каля 50 мільярдаў ен даходу.

Сродкі плануюць накіраваць на паляпшэнне прапускной здольнасці міжнародных аэрапортаў.

Паводле korrespondent.net