Японскі суд назваў вінаватых у трагедыі на Фукусіме

Адказнасць за катастрофу на АЭС "Фукусіма" нясе дзяржава і кампанія Tэpcа, заявіў суд, задаволіўшы калектыўны пазоў 3800 чалавек.

40794944_303.jpg


Японскі суд усклаў адказнасць за ядзерную катастрофу ў Фукусіме на ўлады краіны і кампанію-аператара АЭС Tэpcа. У аўторак, 10 кастрычніка, суд у Фукусіме вынес трэцяе рашэнне па аварыі, якая адбылася ў 2011 годзе ў выніку землятрусу і цунамі, паведамляе dw.com.
Гаворка ідзе аб найбуйнейшай з каля 30 разгляданых у дадзены момант калектыўных пазоваў. Пазоўнікамі выступалі каля 3800 грамадзян, якія пацярпелі ў выніку катастрофы, у тым ліку сваякі ахвяр. Яны патрабавалі выплаты штомесячных кампенсацый у памеры 50 тысяч ен (у пераліку каля 380 еўра) да таго часу, пакуль узровень радыяцыйнага заражэння ў раёне АЭС "Фукусіма" знізіцца да паказчыкаў, якія былі да аварыі.
Гэта ўжо трэцяе рашэнне суда па катастрофе на "Фукусіме". У сакавіку 2017 г. суд у Маэбасі таксама назваў японскія ўлады і кампанію Tэpcа вінаватымі ў аварыі, аднак падчас другога працэсу дзяржава была прызнана невінаватай.
У сакавіку 2011 года пасля моцнага землятрусу і цунамі на АЭС "Фукусіма-1" выйшла са строю сістэма ахаладжэння, што пацягнула за сабой расплаўленне актыўнай зоны рэактараў. Тры з шасці рэактараў АЭС былі пашкоджаныя. Гэта прывяло да радыеактыўнага забруджвання навакольных тэрыторый. Дзясяткі тысяч чалавек былі эвакуіраваны з зоны заражэння. У цяперашні час працуюць чатыры рэактары.