Яшчэ адна вакцына супраць COVID-19 паказала высокую эфектыўнасць
Кампанія AstraZeneca абвясціла, што эфектыўнасць вакцыны ад каранавіруснай інфекцыі новага тыпу, якую яна распрацоўвае разам з Оксфардскім універсітэтам, складае 70 працэнтаў, піша Свабода.
![syringe_4964598_1280.jpg syringe_4964598_1280.jpg](/img/v1/images/syringe_4964598_1280.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
У ходзе тэстаў правяраліся два варыянты ўвядзення вакцыны, якія прадэманстравалі розную эфектыўнасць, гаворыцца ў паведамленні.
У першым выпадку амаль тры тысячы чалавек спачатку атрымалі вакцыну ў палавіннай дозе, а праз месяц у поўнай. Такі спосаб вакцынацыі паказаў эфектыўнасць 90 адсоткаў. Варыянт з паўторным увядзеннем поўнай дозы з розніцай у месяц у амаль 9 тысяч добраахвотнікаў паказаў эфэктыўнасць у 62 адсоткі. Такім чынам, з улікам абодвух тэстаў сярэдняя эфектыўнасць вакцыны, распрацаванай AstraZeneca, складае 70 працэнтаў, адзначаецца ў паведамленні кампаніі.
У прэс-рэлізе асабліва падкрэсліваецца, што вакцына AstraZeneca можа захоўвацца пры тэмпературы ад 2 да 8 градусаў па Цэльсіі, а правядзенне вакцынацыі не патрабуе нейкіх асаблівых умоў.
AstraZeneca гатова вырабіць да 3 мільярдаў доз вакцыны ў 2021 годзе, калі яе распрацоўка будзе дазволена да ўжывання.
![Масачны рэжым можа захавацца да лета, а вакцыну ад каронавіруса будуць выпускаць у Беларусі Масачны рэжым можа захавацца да лета, а вакцыну ад каронавіруса будуць выпускаць у Беларусі](/img/v1/images/partyzanski_marsz_fota_dzmitryja_dzmitryeva__10__logo_1.jpg?f=c&h=360&o=0&u=1715395350&w=660)
18 лістапада карпарацыя Pfizer заявіла аб завяршэнні клінічных выпрабаванняў вакцыны ад каронавіруснай інфекцыі COVID-19, якую яна распрацавала сумесна з нямецкай BioNTech. Паказнік эфектыўнасці вакцыны аказаўся яшчэ больш высокім, чым ацэньвалася раней — не 90 адсоткаў, але 95. Пры гэтым у гэтай вакцыны есць сур’ёзны недахоп — яна патрабуе захоўвання і транспарціроўкі пры тэмпературы мінус 70 градусаў.
Таксама ў лістападзе амерыканская кампанія Moderna паведаміла, што яе вакцына ад новага каронавірусу паказала эфектыўнасць у 94,5 працэнта на трэцяй стадыі выпрабаванняў. Расійскі інстытут імя Гамалііл, у сваю чаргу, паведаміў, што яго распрацоўка «Sputnik V» дэманструе 92-працэнтную эфектыўнасць. Пры гэтым расійская вакцына ўжо зарэгістраваная, хоць трэцяя фаза яе клінічных выпрабаванняў яшчэ не завершаная.
![Дасье ў карыкатурах: Вайна вакцын Дасье ў карыкатурах: Вайна вакцын](/img/v1/images/zastavka_30.jpg?f=c&h=360&o=0&u=1715395350&w=660)
Moderna папярэдне ацэньвае кошт адной дозы сваёй вакцыны ад 25 да 37 даляраў, Pfizer — прыкладна ў 18 даляраў. Распрацоўшчыкі "Sputnik V" заявілі, што іх вакцына будзе каштаваць нашмат танней. AstraZeneca таксама паведамляе, што яе вакцына будзе танней, чым у асноўных канкурэнтаў, але не называе дакладны кошт.