ЕС не прызнае вынікі рэферэндуму ў Крыме

Еўрапейскі cаюз не прызнае вынікі рэферэндуму аб статусе Крыму, бо ён супярэчыць Канстытуцыі Украіны і нормам міжнароднага права.



pmcewc_w300h210.jpg

Пра гэта гаворыцца ў заяве прэзідэнта Савета ЕС Храмі ван Ромпея і прэзідэнта Еўракамісіі Жазэ Мануэля Барозу апублікаваным на сайце Еўракамісіі.

"Еўрасаюз лічыць, што правядзенне рэферэндуму аб будучым статусе ўкраінскай тэрыторыі супярэчаць украінскай Канстытуцыі і міжнароднаму праву. Рэферэндум з'яўляецца незаконным і нелегітымным, а яго вынік не будзе прызнаны", — гаворыцца ў заяве.

Барозу і Ромпей таксама падкрэслілі, што знайсці выхад з Крымскага крызісу можна толькі шляхам дыпламатычных працэсаў, у тым ліку прамых перамоваў паміж урадамі Украіны і Расіі.

Раней паведамлялася, што прэзідэнт Рады ЕС Храмі ван Ромпей і прэзідэнт Еўракамісіі Жазэ Мануэль Барозу выступілі з сумеснай заявай, у якой асудзілі парушэнне суверэнітэту Украіны і яе тэрытарыяльнай цэласнасці і заклікалі Расію вывесці свае войскі.

telegraf.by