Еўрасаюз плануе прыпыніць санкцыі супраць афіцыйнага Мінска
29 кастрычніка Еўрасаюз збіраецца прыпыніць на чатыры месяцы санкцыі ў адносінах да беларускіх дзяржаўных службоўцаў, бізнэсоўцаў і кампаній.
Рашэнне набудзе моц пасля публікацыі ў афіцыйным выданні Еўрасаюза, перадае Радыё Свабода.
Чакаецца, што санкцыі прыпыняць у адносінах да 171 з 175 чалавек і да ўсіх 14 кампаній з гэтак званага «чорнага спісу» Еўрасаюза.
Санкцыі не здымаюцца з чатырох асобаў, якія падазраюцца ў дачыненні да знікненняў былога міністра ўнутраных справаў Юрыя Захаранкі, палітыка Віктара
Ганчара, бізнэсоўца Анатоля Красоўскага і журналіста Змітра Завадскага.
Гаворка ідзе пра колішняга міністра ўнутраных справаў Беларусі Уладзіміра Навумава, колішняга кіраўніка прэзідэнцкай адміністрацыі Віктара Шэймана, былога камандзіра брыгады спецыяльнага прызначэння Змітра Паўлічэнку і былога міністра ўнутраных справаў Юрыя Сівакова.