Беларусь апынулася ва ўладзе халоднага скандынаўскана антыцыклону

29 кастрычніка тэрыторыя Беларусі знаходзіцца пад уплывам скандынаўскага антыцыклона, сфарміраванага ў халоднай паветранай масе. 



zam.jpg

Цэнтр антыцыклона будзе перамяшчацца са Скандынавіі уздоўж паўночна-ўсходніх межаў краіны на Бранскую вобласць Расіі, паведавляе pogoda.by.

Чакаецца невялікая воблачнасць. Пераважна без ападкаў. У начныя і ранішнія гадзіны месцамі слабы туман. Вецер паўднёва-заходні слабы. Тэмпература паветра мінімальная ноччу -2..-8°С, у паўднёва-заходніх раёнах -1..+3°С. Максімальная тэмпература днём складзе +3..+9°С. Атмасферны ціск ноччу будзе слаба расці, днём істотна не зменіцца.

30-31 кастрычніка характар надвор'я істотна не зменіцца. Надвор'е прадоўжаць фарміраваць скандынаўскія антыцыклоны. Ападкаў не чакаецца. У начныя гадзіны слупкі тэрмометраў будуць паніжацца да -1..-8°С, толькі па паўднёвым захадзе 0..+2°С; дзённая тэмпература +3..+10°С.